Парэшткі Лоркі зноў ідэнтыфікуюць

Источник материала:  
26.10.2009 17:07 — Новости Культуры

Сёння іспанскія археолагі афіцыйна пачнуць раскопкі магілы Федэрыка Гарсія Лоркі, іспанскага паэта, забітага франкістамі ў самым пачатку Грамадзянскай вайны, у жніўні 1936 года.

Парэшткі Лоркі зноў ідэнтыфікуюць

Лонданская газета The Times паведамляе, што мяркуемыя парэшткі паэта будуць эксгумаваны, з іх возьмуць матэрыял ДНК для параўнання з ДНК яго жывых родных, і, у выпадку станоўчай індэнтыфікацыі, косткі Лоркі перазахаваюць з ушанаваннямі.

Сям’я Лоркі шмат гадоў супраціўлялася таму, каб парэшткі паэта былі патурбаваныя. Аднак пасля прыняцця ў 2007 годзе ў Іспаніі закона «Аб гістарычнай памяці» родныя іншых ахвяр франскістаў, расстраляных разам з Лоркай, запатрабавалі праз суд права на эксгумацыю і апазнаванне целаў. Суд пагадзіўся з гэтымі патрабаваннямі, і родныя паэта далі згоду на раскопкі агульных магіл у ваколіцах Гранады.

Пахаванне Лоркі з вялікай доляй верагоднасці было ідэнтыфікавана яшчэ ў 1966 годзе ірландскім даследчыкам жыцця і творчасці паэта Янам Гібсанам.

lenta.ru

←На кинофестивале «Лiстапад-2009» покажут 270 фильмов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика