75 гадоў таму нарадзіўся Карлас Шэрман

Источник материала:  
25.10.2009 18:52 — Новости Культуры

25 кастрычніка 75 гадоў споўнілася б пісьменніку, перакладчыку, грамадскаму дзеячу Карласу Шэрману (1934-2005).

75 гадоў таму нарадзіўся Карлас Шэрман

Карлас Шэрман нарадзіўся ў сталіцы Уругвая Монтэвідэа. Яго бацька Рыгор быў эмігрантам з Заходняй Беларусі. Пэўны час жылі ў Аргентыне. У 1950-х гадах сям’я пераехала ў Беларусь, паддаўшыся савецкай прапагандзе. Тут Карлас Шэрман працаваў на фабрыцы. Авалодаўшы беларускай мовай, стаў бібліятэкарам. Загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сектарам Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. З’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.

Апошнія гады жыцця пісьменніка прайшлі ў Нарвегіі, дзе ён і памёр. Яго прах быў пахаваны ў Беларусі.

Пісаў па-іспанску, па-беларуску і па-руску. Аўтар паэм «Дождж у Каралішчавічах» і «Накірункі свету», зборніка вершаў «Сны», кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырка». На іспанскую мову пераклаў творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава і іншых. На беларускай мове ў яго перакладах з’явіліся раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Каханне падчас халеры», творы Нікаласа Гільена, Фелікса Піта Радрыгеса, Арманда Тэхада Гомеса і іншых.

←Брейк-данс - это стиль жизни!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика