Рэтра-транспарт на вуліцы Мінска + фота
25.10.2009 17:34
—
Новости Культуры
Выстава «Рэтра-транспарт у кінематографе» працавала ў нядзелю каля будынка кінастудыі «Беларусьфільм».
На пляцоўцы перад кінастудыяй размясцілі транспарт, які ўдзельнічаў у здымках фільмаў. Найперш гэта вайсковая тэхніка. Бронетранспарцёр БА-20, ГАЗ АА «палутарка», нямецкі танк Т-3, якія выкарыстоўваліся пры здымках «Дняпроўскага рубяжа», «Брэсцкай крэпасці». Былі выстаўлены і савецкія аўтамабілі 1950-х гадоў. Гэта «Масквіч», ГАЗ М20 «Перамога» 1955 года. Іх задзейнічалі ў працы над «Сцілягамі» Валерыя Тадаркоўскага.
Замежная тэхніка была прадстаўлена ADLER-WERKE, матацыклам ZUNDAPP 1936 года выпуску, BMW.
Выставы прымеркавана на 10-годдзя Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарту «Наша Перамога» і Дня аўтамабіліста.
Зміцер Сасноўскі |