Недзіцячыя забавы пасля вакацый
24.10.2009 16:34
—
Новости Культуры
Доўгачаканы музычны фестываль «Рок па вакацыях», які мусіў адбыцца яшчэ ў верасні, урэшце прайшоў у сталічным клубе «Рэактар» вечарам 23 кастрычніка. Таму паслявакацыйная канцэпцыя фэсту цяпер была хутчэй умоўнай, зрэшты, і публіка сабралася рознаўзроставая — ужо даскладна не спрэс школьнікі з заплечнікамі.
Гралі для гарачага натоўпу гурты «Авангардшкола», «Крама», Drum Ecstasy а таксама «Дзюбелі» ды «Ляпісы», адчайны недзіцячы слэм пад каторых зафіксавала фотакарэспандэнт «Беларускіх навінаў».