Музыкаў праводзілі авацыямі

Источник материала:  
Бурнымі апладысментамі ўзнагародзілі варшаўскія меламаны Дзяржаўны сімфанічны аркестр Беларусі.

Музыкаў праводзілі авацыяміКалектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава з поспехам выступіў у канцэртнай зале Нацыянальнай філармоніі Польшчы. У праграме прагучалі творы беларускіх кампазітараў Яўгена Глебава і Дзмітрыя Смольскага, а таксама сюіта для аркестра “Шахеразада” Мікалая Рымскага-Корсакава. Глядацкая зала, у якой не было свабодных месцаў, узнагародзіла беларускіх музыкаў авацыямі. Выступленне Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі прайшло ў фармаце арганізаванага Нацыянальнай філармоніяй Польшчы цыкла канцэртаў “Музычныя сустрэчы”.

Пасля выступлення Аляксандр Анісімаў і прадстаўнікі беларускага пасольства ў Варшаве сустрэліся з генеральным дырэктарам, галоўным дырыжорам Нацыянальнай філармоніі Польшчы Антоні Віцем. Пад час гутаркі былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Нацыянальнай філармоніі Польшчы з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй па правядзенні мерапрыемстваў падобнага роду ў наступным годзе.

На здымку: маэстра Анісімаў дырыжыруе ў Варшаве.


←Молодежный театр эстрады открыл свои двери для зрителя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика