Канцэрт па творах Яўгена Глебава

Источник материала:  
20.10.2009 18:03 — Новости Культуры

26 кастрычніка ў Мінску пройдзе канцэрт, прысвечаны творчасці кампазітара Яўгена Глебава. Творы народнага артыста Беларусі будуць гучаць у выкананні аркестра Міхаіла Фінберга.

«Гэта будзе канцэрт, спадзяюся, які стане доказам таго, што беларускае мастацтва было, ёсць і будзе»,

— упэўнены маэстра.

Канцэрт адбудзецца ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Хоць усе білеты на яго ўжо распрададзены, цяжкасці ўсё-такі існуюць.

«Кожны канцэрт правесці вельмі няпроста. Можа гэта і апошняе наша выступленне ў філармоніі»,

— адзначае Міхаіл Фінберг. Бо арэндаваць залу за тыя грошы, якія просіць установа, аркестр надалей не можа. Таму ўзнікла патрэба шукаць новыя памяшканні.

***

Яўген Глебаў (10.09.1929, г. Рослаў Смаленскай вобл. — 12.01.2000, Мінск), кампазітар і педагог. Народны артыст БССР (1973) і СССР (1984). Выкладаў у Мінскай музычнай вучэльні і Беларускай кансерваторыі. Аўтар сімфоній, канцэртаў, араторый, кантат. Сярод твораў — балеты «Мара» (1961), «Альпійская балада» (1967), «Маленькі прынц» (1982), опера «Майстар і Маргарыта» (1991), аперэта «Мільянерка» (1986) і іншыя.

←Дворец Радзивиллов в Несвиже пополнился новыми экспонатами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика