Выстава «Італьянскія кнігі з часоў Боны Сфорцы»

Источник материала:  
16.10.2009 09:44 — Новости Культуры

19 кастрычніка (панядзелак) у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбудзецца адкрыццё выставы «Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы».

Выстава прымеркаваная да ІХ Сусветнага тыдня італьянскай мовы і паўстала пры ўдзеле амбасады Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі. На экспазіцыі можна будзе пазнаёміцца са старадрукамі, выдадзенымі ў Італіі ў другой палове XV-XVI ст.

Асаблівую цікавасць сярод іх будзе ўяўляць «Боская камедыя» Дантэ, выдадзеная ў Фларэнцыі ў 1481 г.

У прэзентацыі выставы прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама Міністэрства культуры.

Пачатак а 17-ай гадзіне.

←Белорусы впервые примут участие в чемпионате мира по брейк-дансу.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика