«Русалачка» для пяцігадовых ад Хаяа Міядзакі

Источник материала:  
15.10.2009 15:01 — Новости Культуры

«Русалачка» для пяцігадовых ад Хаяа МіядзакіРыбка Понія на скале (Gake no ue no Ponyo)
Японія, 2008, 100 хв.
Рэжысёр: Хаяа Міядзакі
Жанр: Анімэ для ўсёй сям’і
Адзнака: 7 (з 10)

Маленькая, але цікаўная рыбка Понія, дачка падводнай феі, любіць назіраць за людзьмі. Аднойчы яе выратоўвае хлопчык Сузукі, які ўпадабаў яе. Понія марыць стаць маленькай дзяўчынкай, але гэта абурае ейнага бацьку — злога марскога чараўніка.

Пяшчотны й крохкі фільм Хаяа Міядзакі — гэта «Русалачка» для пяцігадовых, залюляная японскай магіяй і нястрашнымі цудамі. Творы Хаяа Міядзакі — шматпланавыя, дзівосныя й глыбока філасофскія, даступныя й для дарослых, і для дзяцей.

У адрозненні ад іншых фільмаў («Знесеныя прывідамі», «Прынцэса Мананоке») — карціна «Рыбка Поніа» амаль беспраблемная, крыху саладжавая і вельмі простая. Але гэта не адмяняе шчаснай анімацыйнай радасці, калі медузы гушкаюцца ў вадзе, злы чараўнік з хіпушна-суворым выглядам ідыёта швэндаецца па сушы, а дзяўчынка пад «валькірыйную» музыку бяжыць па хвалям.

У падводным свеце з важным выглядам дэфілююць дапатопныя рыбы,а на зямлі дасціпныя бабкі ўспамінаюць цунамі дзён мінулых.

Для пяцігадовых дзетак самае тое.

Кампазітар Джое Хісаішы атрымаў узнагароды за музыку да фільму, а Міядзакі з «Рыбкай» намінаваўся на «Залатога ільва» Венецыянскага фэсту.

Да 18 кастрычніка карціна дэманструецца ў менскім кінатэатры «Аўрора».

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

←Капліцу «садзьмула ветрам»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика