Купалаўскі зачыніцца на рэканструкцыю летам 2010 года

Источник материала:  
12.10.2009 15:24 — Новости Культуры

Рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Купалаўскага тэатра) у Мінску, як мяркуецца, пачнецца ў канцы другога квартала 2010 года.

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара тэатра Іосіф Турко.

Паводле яго слоў, архітэктурны праект рэканструкцыі Купалаўскага тэатра быў ухвалены 7 кастрычніка на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова‑метадычнай рады па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Аднак пачатак рэканструкцыі дакладна невядомы, таму што пакуль не ўхвалена фінансаванне праекта.

Як паведаміў Турко, архітэктурны праект рэканструкцыі распрацаваны па архіўных дакументах. Пад сцэнай плануецца размясціць двухузроўневы рэпетыцыйны пакой, пад адміністрацыйнай часткай тэатра — складскія памяшканні, дзе будуць захоўвацца рэквізіт, дэкарацыі. Цяпер дэкарацыі прывозяцца ў тэатр са склада, размешчанага ў другой частцы горада. Рэканструкцыя будзе весціся ў межах той тэрыторыі, якую займае тэатр цяпер.

←Белорусской группой The Toobes заинтересовались лейблы Британии и России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика