Конкурс перакладнікаў часопіса "ПрайдзіСвет"
Часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" запрашае ўзяць удзел у чарговым конкурсе перакладнікаў.
Гэтым разам конкурсы прымеркаваныя да выхаду трэцяга нумару часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.
Вашай увазе прапануем 9 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай, французскай і шведскай. У параўнанні з мінулым нумарам мы зменшылі колькасць моваў, выключыўшы тыя, конкурсы з якіх не адбыліся. Пры жаданні яны будуць вернутыя. Таму калі ў дадзеным спісе, вы не знойдзеце вершаў на той мове, з якой перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове.
Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў трэцім нумары часопіса, выхад якога запланаваны на канец снежня.
Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.
Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме – па гэтай спасылцы. – альбо націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.
Пераклады прымаюцца да 1 снежня.
З перакладамі пераможцаў папярэдняга конкурсу можна пазнаёміцца
Спампаваць тэксты для перакладу можна тут: http://prajdzisvet.org/main.do?method=contests
тут.