Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала Герта Мюлер

Источник материала:  

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год стала нямецкая пісьменніца Герта Мюлер.

Герта Мюлер нарадзілася ў 1953 г. у сям'і фермера, што належаў да нямецкай меншасці. Скончыла Тымішарскі ўніверсітэт. З 1976 г. працавала перакладчыцай на заводзе, у 1979 г. страціла працу з прычыны адмовы супрацоўнічаць з паліцыяй.

Працавала ў дзіцячым садку, давала прыватныя ўрокі нямецкай. У 1982 г. апублікавала першую кнігу на нямецкай мове, што была знявечаная цэнзурай.

У 1987 г. разам з мужам Рыхардам Вагнерам пераехала ў Нямеччыну. Жыве ў Берліне, вядомая як аўтар вершаў, прозы і эсэ. Нобелеўскі камітэт адзначае, што прэмія Мюлер прысуджана за «пераканаўчую карціну цяжкасцяў».

Летась Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў француз Жан‑Мары Гюстаў ле Клезіо.

←В Минске открылись V Международные книговедческие чтения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика