У Мінск прывезлі Гальдоні і Талстую

Источник материала:  

Сёння ў Мінску адкрываецца IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама».

Распачнецца тэатральны форум пастаноўкай «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Цягам амаль месяца беларускія гледачы змогуць убачыць спектаклі па творах «Сон у летнюю ноч» Уільяма Шэкспіра, «Соня» Таццяны Талстой, «Голая праўда» Эрыка-Эмануэля Шміта, «Навальніца» Аляксандра Астроўскага.

Закончыцца фестываль 31 кастрычніка паказам «Арлекін – слуга двух гаспадароў» Карла Гальдоні.

У сёлетняй «Панараме» прымуць удзел тэатры з Беларусі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Швейцарыі, Эстоніі.

Пазнаёміцца з поўнай праграмай фестывалю можна тут.

←Самый рейтинговый проект Первого канала - "Звездные танцы" - возвращается.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика