У Мiнску выходзiць унiкальная серыя граматык еўрапейскiх моваў
30.09.2009 16:51
—
Новости Культуры
Гэта даволi iстотная праблема - пры вывучэннi замежнай мовы беларускамоўныя людзi часцей за ўсё вымушаныя карыстацца мовай-пасярэднiцай - рускай. Умоўна кажучы, спачатку глядзець пераклад французскага слова на рускую, а пасля ўжо пераствараць гэта па-беларуску. Дзякаваць лёсу, мы ўжо маем нямецка-беларускi, англiйска-беларускi, польска-беларускi, украiнска-беларускi слоўнiкi ды колькi iншых. А вось з граматыкамi да нядаўняга часу была сапраўдная бяда. Становiшча вырашыў выправiць дырэктар выдавецтва "Радыёла-плюс" Уладзiмiр Сiўчыкаў. Задумаў амбiтны праект - выдаць кароткiя граматыкi дваццацi цi нават трыццацi моваў па-беларуску. Прычым не толькi пашыраных, але нават валiйскай i мальтыйскай моваў!.. I мэтанакiравана, крок за крокам, дасягае мэты.
- Спадар Уладзiмiр, якiя граматыкi ўжо пабачылi свет?
- Ад пачатку года мы выпусцiлi ўжо пяць такiх кнiжак: граматыкi польскай, шведскай, англiйскай, латышскай i лацiнскай моваў. На чарзе - граматыкi славацкай, украiнскай, нямецкай, фiнскай, партугальскай, iрландскай, эстонскай, харвацкай, мальтыйскай. На пятым З'ездзе беларусаў свету да мяне падышла iтальянка Лiдзiя Федэрыка Мацытэлi, якая блiскуча ведае беларускую мову, i прапанавала: давайце я вам напiшу граматыку iтальянскай!.. Гэта цудоўна, што спiс моваў абнаўляецца такiм натуральным чынам!.. А прынцып выдання наступны: адна граматыка суседняй нам мовы, адна - далёкай. Адметна, што да нас звяртаюцца самi аўтары - беларусы, якiя ведаюць экзатычныя мовы, i прапаноўваюць скласцi граматыкi. Такiм чынам у наш спiс дадалiся, скажам, русiнская цi македонская мовы.
- I на каго будуць разлiчаныя такiя рэдкiя ў нашых шыротах вiды?
- Упэўнены, што знойдуцца людзi, якiя з мэтаў калекцыянавання будуць купляць усе кнiгi серыi - тым больш, каштуюць яны досыць танна. Знойдуцца людзi, якiя зразумеюць - усе еўрапейскiя мовы чапляюцца адна за другую, ёсць агульныя моманты, пункты судакрананняў. Адна мова дапамагае вывучыць другую... Таксама ёсць такi момант - мы павiнны дбаць пра вечнае. Беларусы павiнны мець граматыкi ўсiх асноўных моваў па-беларуску!
- Добра, а больш распаўсюджаныя мовы - якiм вы бачыце сярэдняга пакупнiка "граматык"?
- Я мяркую, што на кожную мову знойдзецца свой пакупнiк. Камусьцi найбольш спатрэбiцца граматыка польскай мовы - ездзiць у Польшчу па працы цi да сваякоў. Камусьцi - латышскай. Вось перакладчыца i паэтка Марыйка Мартысевiч мне днямi расказала, што была рада пабачыць граматыку латышскай мовы, бо мае ў Рызе сваякоў, якiх рэгулярна наведвае. Дарэчы, з латышскай мовай мы вылучылiся, бо такой граматыкi няма нават па-руску! У выданнi гэтай серыi ёсць i культурнiцкi момант. Барыс Юстынавiч Норман, загадчык кафедры славянскага i агульнага мовазнаўства Белдзяржунiверсiтэта, прызнаўся мне, што вельмi ўзрадаваўся гэтай серыi. Бо, кажа, нам не хапае падручнiкаў i дапаможнiкаў па многiх мовах - i гатовыя былi б праводзiць семiнары цi адкрываць кiрункi, але ж няма па чым вучыць... Так што аматары рэдкiх моваў будуць усцешаныя... Але Барыс Юсцiнавiч усур'ёз падумвае напiсаць граматыку такой "рэдкай" мовы як... руская!
- Спадар Уладзiмiр, мяркуючы па прозвiшчах на вокладках, аўтары ўсiх граматык - беларусы. Чаму не людзi, для якiх тыя мовы - родныя?
- Такая была задума, гэта робiцца знарок. Граматыкi пiшуцца беларусамi для беларусаў. Яны пiшуцца з аглядкай на беларускую ментальнасць. Бо толькi беларус патлумачыць беларусу, як ён вывучыў тую цi iншую мову, як ён запамiнаў нейкiя формы i асаблiвасцi. Мажлiва, будуць выключэннi, калi нашы фiлолагi створаць граматыкi ў суаўтарстве з замежнымi калегамi.
- Дарэчы, а што было першай цаглiнкай?
- Iдэя ўзнiкла практычна выпадкова - беларус Якуб Лапатка, якi даўно жыве ў Хельсiнкі, распавёў мне, што працуе над граматыкай фiнскай мовы па-беларуску. Спачатку я не захапiўся - не быў упэўнены, што знойдзецца шмат аматараў такой граматыкi. Але калi абмалявалася канцэпцыя серыi - я зразумеў, што гэта шалёна цiкава!..