Рэкорд савецкiх лётчыкаў, Пажар у кiнатэатры i асаблiвасцi айчыннага сацрэалiзму.

Источник материала:  

17 верасня 1934 года.

ХАРКАЎ, 15 верасня (БЕЛТА). "Совецкi самалёт новай канструкцыi "РД" з совецкiм маторам устанавiў новы сусветны рэкорд на дальнасць палёту. Самалёт падняўся 12 верасня ў 8 гадзiн ранiцы з Маскоўскага аэрадрома, маючы на барту лётчыкаў Громава, Фiлiна i Спiрына, i пратрымаўся бесперапынна ў паветры 75 гадзiн, пакрыўшы па крывой 12.411 кiламетраў без пасадкi".

18 верасня 1934 года.

"Закончан i падрыхтован да друку руска-беларускi слоўнiк, якi налiчвае каля 50-60 тыс.слоў. Зараз слоўнiк перадан у рэдакцыйную камiсiю, пасля чаго ён пойдзе ў друк. Слоўнiк выйдзе з друку ў гэтым годзе".

19 верасня 1930 года.

"ВСНГБ зацьвердзiла праект пабудовы цёпла-электра-цэнтралi пры цэлюлёзным камбiнаце, якi будзе будавацца ў Бабруйску. Цёпла-электра-цэнтраль забяспечыць энэргiяй прадпрыемствы гораду, блiжэйшыя калгасы i торфараспрацоўкi. У першы год на станцыi ўстанаўляюцца два турба—генэратары па 6000 клв".

20 верасня 1930 года.

"У вёсцы Кiцiна Парыцкага раёну, у памяшканьнi школы, у часе дэманстраваньня кiно-фiльмы, выбухнуў пажар. На сэансе ў цэсным памяшканьнi прысутнiчала каля 250 глядачоў. Усе дзьверы i вокны былi закрыты (...) Цяжка зпалена 27 чалавек, з iх 9 атрымалi небясьпечныя для жыцьця апалы. Адна дзяўчына ўжо памёрла, лёгка апалена 45 чалавек".

"15 верасьня ў Галоўмастацтве адбылася нарада групы мастакоў, якiя па заданьнi Галоўмастацтва выяжджаюць у iндустрыяльныя i калгасныя цэнтры БССР. Разьбяр Грубэ выяжджае ў Сельмаш... "Работа на заводах, — кажа т. Грубэ. — дасць магчымасць стварыць тып сучаснага чалавека". Мастак Бразэр едзе ў калгас "Захад" (Гомельшчына), дзе працуюць разам з яўрэйскiмi працоўнымi, працоўныя Беларусi, кiтайцы, дзе здзейсьняецца iнтэрнацыянальная сувязь памiж працоўнымi ўсiх нацый. Мастак Ахрэмчык едзе ў калгасы. Мэта паедзкi — даць тып новага чалавека — будаўнiка соцыялiстычнай гаспадаркi".

21 верасня 1934 года.

"Калгаснiк т. Каралёў з калгаса "Чырвоная Змена" пiша, што ў вёсцы Худаўцах Шыйскага сельсавета Талачынскага раёна, нiякай культурна-выхаваўчай работы сярод калгаснiкаў i працоўных аднаасобнiкаў не праводзiцца. Дом соцкультуры заўсёды на замку.

Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ.

←Бывший посол Болгарии презентовал в Минске книгу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика