Кніга беларускага пісьменніка Ігара Бабкова трапіла ў паўфінал еўрапейскай прэміі Angelus
21.09.2009 12:26
—
Новости Культуры
Раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” ў перакладзе на польскую мову трапіў у паўфінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы "Angelus".
Усяго на перамогу прэтэндуюць 14 кніжак. Сярод сапернікаў Бабкова – польскія пісьменнікі Ежы Пільх і Ёзэф Скварэцкі, а таксама Бернард Шлінк з Нямеччыны.
Найвялікшая польская літаратурная прэмія заснаваная горадам Вроцлавам і выданнем "Dziennik Gazete Prawna". Яе ўручаюць штогод за польскую або перакладную прозу з 21 краіны Сярэдняй Еўропы.
Сёлета пераможца атрымае 150 тысяч злотых (прыкладна 53,5 тысячы долараў). Фінальная сямёрка будзе вядомая 20 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.