У Латвii з'явiўся першы танк,Барысаву не хапае настаўнiкаў,А мiнскiя кандуктары бяруць удзел у конкурсе па лоўлi безбiлетнiкаў

Источник материала:  

8 верасня 1929 года. Барысаў (наш кар.).

"Па ўсiх гарадскiх школах, якiх налiчваецца ў Барысаве 15, ужо распачалiся заняткi. У вясковых школах заняткi пачнуцца 10 верасьня. Усiмi школамi мяркуецца ахапiць 100 працэнтаў дзяцей школьнага ўзросту. Як гарадзкiя, так i сельскiя школы дрэнна забясьпечаны праграмамi. У раёне не хапае 16 настаўнiкаў".

12 верасня 1929.

Рыга, 10 верасня. "У Рызе ў сучасны момант знаходзiцца маёр Лёйд, вынаходца ўдасканаленага танку. Лёйд прывёз з сабою адзiн экзэмпляр свайго вынаходнiцтва (...) Прэса паведамляе, што першыя пробы танку далi добрыя вынiкi. З прычыны гэтага, друк мяркуе, што латвiйскае мiнiстэрства ўвядзе ў латвiйскую армiю танкi сiстэмы Лёйда (ТАСС)".

МЕНСК. "З 20 жнiўня па 20-ае кастрычнiка (...) праводзiцца конкурс на лепшую кандуктарскую брыгаду, на больш свядомыя i добрасумленныя адносiны да барацьбы з бязьбiлетным праездам, правозам лiшняга ручнога грузу i на лепшае тэхнiчнае абслугоўванне пасажырскiх цягнiкоў. Для лепшых брыгад устаноўлена 5 прэмiй ад 75 да 200 руб. кожная".

14 верасня 1934.

"Закончыўся конкурс праектаў Вялiкага дзяржаўнага тэатра. 9 верасня савет журы конкурса рашыў пабудаваць тэатр па праекту заслужанага дзеяча мастацтва І.Г. Лангбарда. Вялiкi тэатр будзе пабудован на плошчы Парыжскай камуны. Глядзельная зала разлiчана на 2250 месц i будзе такiм чынам умяшчаць больш гледачоў, чым Вялiкi тэатр у Маскве. Праект Лангбарда прадугледжвае дастатковую колькасць леснiц i выхадаў, якая забяспечыць разгрузку залы за 10—15 мiнут, прычым поўнасцю адхiляецца сустрэчны i перакрыжоўваючыйся рух. "Галоўнай асаблiвасцю тэатра, — сказаў т. Лангбард , — з'яўляецца тое, што пры ўсёй сваёй манументальнасцi i велiчнасцi з'яўляецца вельмi простым. Пры складаннi праекта я выходзiў з патрабаванняў стыля соцыялiстычнага рэалiзма, улiчыўшы пры гэтым мастацкую спадчыну класiчнай архiтэктуры".

11 верасня 1939.

"Брыгада Мiнскай студыi кiнохронiкi па заданню Галоўнага камiтэта кiнохронiкi (Масква) заканчвае з'ёмку новага абароннага хронiкальна — дакументальнага фiльма "Калгас — крэпасць абароны". З'ёмкi рабiлiся ў пагранiчных калгасах iменi Сталiна i "Першае мая" Уздзенскага раёна. Фiльм адлюструе гатоўнасць калгаснiкаў БССР да абароны соцыялiстычнай радзiмы".

Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Выставка из фондов Государственного музея Пушкина предлагает минчанам окунуться в мир сказок великого классика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика