Гурт Sciana запрашае на юбілейныя канцэрты ў Мінску і Брэсце

Источник материала:  
10.09.2009 16:35 — Новости Культуры


Берасцейскі рок-гурт Sciana святкуе сёлета 10 гадоў. Юбілей музыкі вырашылі адзначыць канцэртамі ў Мінску і Брэсце.

За 10 гадоў свайго існавання берасцейскі рок-гурт Sciana стаў адной з самых цікавых альтэрнатыўных камандаў Беларусі. Спалучэнне жорсткага гітарнага драйву і мелодыкі саксафонаў даўно з’яўляецца візітоўкай гэтай каманды. Прызёры “Basowiszcza 2003”, удзельнікі трыб’юту “Viza N.R.M.”, другое месца ў конкурсе на фестывалі "Генералы айчыннага року", намінанты “Рок-каранацыі’05” як лепшы рэгіянальны гурт – далёка не поўны спіс дасягненняў гурта за час свайго існавання. Круглую дату музыкі вырашылі адзначыць канцэртамі ў Мінску і родным Брэсце.

25 верасня выступ гурта Sciana адбудзецца ў сталічным R-club. Да віншаванняў далучацца таксама гурты BN (Бяроза), D_Tails (Брэст), Rahis і SOK (Мінск).

26 верасня ў малой залі ДК Прафзаюзаў у Брэсце да юбіляраў завітаюць Ushuaia і D_Tails (Брэст), BN (Бяроза), UNIA і SOK (Мінск). Увага! На канцэрце чакаецца сюрпрыз!

←В Театре оперы и балета на плохие места билеты сделали дешевле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика