Ярмоленка: Пачнём размаўляць па-беларуску

Источник материала:  
08.09.2009 19:09 — Новости Культуры
У эфіры перадачы "Тыдзень", што выходзіць на тэлеканале СТВ, Анатоль Ярмоленка выказаў упэўненасць, што такая з’ява, як трасянка, хутка знікне.

Спявак адзачыў, што ў Беларусі традыцыйна склалася так, што большасць насельніцтва размаўляе па-расійску. Аднак, паводле Анатоля Ярмоленкі, "калі трохі падправіць сітуацыю (у інфармацыйнай прасторы), то хутка мы пачнём размаўляць па-беларуску і, галоўнае, па-беларуску думаць".

Гаворачы аб трасянцы, Ярмоленка зазначыў, "што мы павінны яе перамагчы, іначай з нас будуць смяяцца. Усё павінна быць рэспектабельна, а ня толькі ручнікі і вышыванкі. Мы жывём у цэнтры Еўропы, мы павінны быць сучаснымі і данесці сваю мову сучасна".

←Документальный фильм "11 сентября" из 11 киноновелл известных режиссеров будет показан в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика