9 верасня Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом «9»

Источник материала:  
07.09.2009 16:31 — Новости Культуры


9 верасня ў малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву «9». У гэты ж дзень альбом павінны з'явіцца ў музычных крамах.

«9» — першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска «Дах» (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся — лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон).

«Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, — прызнаецца Алесь. — Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову «Шукай мяне». На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны — нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп дарэчы таксама атрымаўся выдатны — ён таксама ёсць на дыску».

←Саундрама впервые представлена на театральном фестивале "Белая вежа"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика