Kriwi і "Стары Ольса" зайграюць на новым беларускім фолк-фэсце
04.09.2009 10:13
—
Новости Культуры
12 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам упершыню адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім возьмуць удзел гурты Kriwi, "Стары Ольса", "Нагуаль", "Джамбібум", "Гаротніца" і інш. Усе грошы ад фэсту пайдуць на рахункі музею.
Музей народнай архітэктуры і побыту быў заснаваны ў 1976 годзе. На яго тэрыторыі пад адкрытым небам захаваныя помнікі драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі. Але драўляныя дамы патрабуюць рэгулярнай апрацоўкі ад грыбка, а і іх чаротавыя дахі – аднаўлення.
"Мы з'яўляемся бюджэтнай арганізацыяй. Дзяржава фінансуе нас, але лішніх грошай ніколі няма, бо нашыя экспанаты, якім 100-200 гадоў, увесь час патрабуюць дагляду і рэмонту. Напрыклад, чаротавы дах на адзін будынак каштуе 70-90 мільёнаў рублёў. Калі яго не замяніць своечасова, будынак набярэ вільготнасць і пачне паступова разбурацца", – распавядае дырэктар музею Святлана Аляксандраўна Лакотка.
Музей даволі актыўна праводзіць розныя мерапрыемствы, але фолк-фэст адбываецца на яго тэрыторыі ўпершыню.
"Фэст рабіўся адразу па некалькіх прычынах, – прызнаецца каардынатар праекту Сяргей Чэгрынец. – Па-першае, было жаданне дапамагчы музею зарабіць дадатковыя грошы на рэканструкцыю экспанатаў. Нажаль, гэтая ўстанова не такаяі вядомая і папулярная, якой мусіць быць. Туды трэба ездзіць усім – парамі, з дзецьмі, з бацькамі, з бабулямі-дзядулямі. Проста прыязджаць і шпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных хатак, дыхаць паветрам нашай жывой спадчыны. Па-другое, у нас ёсць добрыя фолк-гурты, якія працягваюць народныя традыцыі, але адпаведных сучасных фэстаў не стае. Нам падалося, што лепшай пляцоўкі для гэтага быць не можа".
Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю – уваход адчыняецца ў 10 гадзін раніцы. Фэст працягнецца з 15 да 21 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.