4 верасня Купалаўскі тэатр адкрывае новы сезон

Источник материала:  
02.09.2009 16:36 — Новости Культуры


4 верасня 89-ы сезон адкрывае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На гэты раз візітоўку тэатра — спектакль, якім штогод распачынаецца новы тэатральны сезон, — легендарную “Паўлінку” убачаць першакурснікі і актыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Удзел у акцыі “Першы тэатр — першай вну”, што праводзіцца на падставе дамовы паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Міністэрствам адукацыі, прымуць віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык, міністр культуры Павел Латушка, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, старшыня Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка і рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

←«Ляписы» поторопили издание последнего альбома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика