Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Источник материала:  
26.08.2009 17:18 — Новости Культуры

25 жніўня прэзентацыяй арт-праекта «Ахвяры мастацтва» ў мінскім Палацы мастацтва адкрыўся міжнародны фестываль «Дах-9».

Творчая акцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускіх мастакоў Змітра Юркевіча (Мітрыча) і Алеся Родзіна (Дзю) пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў (БСМ) і мастацкага цэнтра «Тахелес» (Берлін, Германія).

 Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

У экспазіцыі — жывапіс, інсталяцыі, скульптура і фотаздымкі мастакоў з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Італіі, Ірана, Японіі.

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Адкрываючы творчую акцыю, намеснік старшыні БСМ Сяргей Цімохаў адзначыў: на працягу шасці тыдняў пад адным дахам будуць суіснаваць жывапіс і скульптура, фатаграфія і перформанс, літаратура і музыка, тэатральнае мастацтва і кіно, стрыт- і відэаарт.

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

У межах фестывалю будуць арганізаваны прэзентацыі персанальных і групавых праектаў аўтараў з Беларусі, Галандыі, Нарвегіі, Ізраіля, Італіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, ФРГ, Японіі.

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Кожны тыдзень будуць змяняцца экспазіцыі твораў пластычных мастацтваў поруч са штодзённымі канцэртамі, спектаклямі, выступленнямі паэтаў, прэзентацыяй новых выданняў, дэманстрацыяй відэаролікаў, перформансамі, лекцыямі, семінарамі і майстар-класамі.

 Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»

Фестываль завершыцца 20 верасня.

←Кто представит Беларусь на детском "Евровидении-2009" станет известно 10 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика