Вiцебск сустракае веласiпедыстаў, Замежны праект Белдзяржкiно i Адкрыццё новага iнстытута ў Мiнску

Источник материала:  

21 жнiўня 1938 года.

"ВІЦЕБСК, 20 жнiўня ў 4 гадзiны дня працоўныя Вiцебска сустракалi ўдзельнiкаў другога савецкага велатура. Для сустрэчы веласiпедыстаў на аршанскiм шасе сабралася больш 1000 працоўных—фiзкультурнiкаў розных спартыўных таварыстваў. Пад апладысменты прысутных першым фiнiшаваў спартакавец Букрэеў. Ён з'явiўся пераможцам 12 этапа велатура — Магiлёў — Вiцебск".

22 жнiўня 1928 года.

"Белдзяржгандаль прыступiў да экспарту Беларускiх кiнофiльмаў за гранiцу. Ужо накiраваны ў Латвiю, Нямеччыну, Польшчу i Данiю фiльмы "У вялiкiм горадзе", "Прастытутка". З аднэй з вялiкiх нямецкiх фiрм "Гом" заключаны дагавор на пастаноў сумесна з Белдзяржкiно двух фiльмаў на агульную суму 500.000 залатых марак".

22 жнiўня 1930 года. ВОРША (па тэлефоне ад нашага кар.).

"Пазаўчора скончыў жыццё самагубствам iнспэктар акргандлю — рабочы-вылучэнец т. Юшкевiч. Нябошчык быў вылучаны на адказную савецкую работу рабочымi заводу "Чырвоны Кастрычнiк". Прычыны самагубства, па папярэднiх данных — бяздумныя, бюракратычныя адносiны ў апараце АВК да рабочага — вылучэнца. Для расьледваньня прычын самагубства ў Воршу прыехала камiсiя ЦК i ЦКК КП(б)Б у складзе т.т. Танхiлевiча, Гурэвiча i iнш.".

23 жнiўня 1928 года.

"У Менску адкрыўся iнстытут гiгiены працы i тэхнiкi безапаснасьцi. У iнстытуце цэлы рад адзяленьняў па вывуч. умоў працы на прадпрыемствах тэхнiкi безапаснасьцi, псыха-тэхнiчная лабараторыя i хэмiчная лабараторыя аналiзаў газаў, паветра i пылу на прадпрыемствах (...) На даабсталяваньне iнстытуту ў новым бюджэтным годзе мяркуецца выдаць 12 тыс.р.".

Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ.

 

 

←В Великобритании нашли неизвестный роман Агаты Кристи про Пуаро и Гитлера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика