"Тузін. Перазагрузка": гатоўнасьць нумар адзін
24.08.2009 09:35
—
Новости Культуры
Прэзэнтацыя сумеснага праекту інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі” адбудзецца на радыё і ў інтэрнэце ў апошнія жнівеньскія дні. Усе 12 песень пабачаць сьвет і на CD-складанцы. Арганізатары праекту заяўляюць, што яго вынікі пераўзыйшлі ўсе чаканьні, а шэраг выканаўцаў маюць намер і надалей працягнуць моўны экспэрымэнт.
Чатыры месяцы дванаццаць самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў працавалі разам зь беларускімі літаратарамі над новым гучаньнем сваіх вядомых песень. У выніку выйшла 12 абсалютна новых гітоў, перазапісаных на беларускай мове. Для большасьці ўдзельнікаў праекту – гэта быў першы падобны досьвед працы, які натхніў іх на далейшую беларускамоўную творчасьць.
Так, гурт Da Vinci адразу пасьля запісу сваёй песьні “Каханьне ня ўзьнікла” працягнуў супрацоўніцтва з паэтам Алесем Камоцкім і працуе ўжо над другім беларускамоўным трэкам. Праект Tanin Jazz шукае цяпер аўтара, які здолеў бы для іх пісаць беларускіх тэксты, а сьпявачка Дакота вырашыла надалей абыходзіцца безь перакладчыка і стварыла некалькі песень па-беларуску, якія ўвойдуць у яе будучы альбом. “Лічу беларускую роднай мовай і мне сьмешна, калі чую, што я расейская сьпявачка”, - сказала яна пасьля запісу песьні “Запалкі”.
Праўда, ня ўсе выканаўцы “перазагрузіліся” з такой лёгкасьцю. Гурт “Сердце дурака” не прыняў пераклад сваёй песьні “Пропасть”, але затое напісаў першую ўласную кампазыцыю па-беларуску якраз на тэму дзьвюхмоўя ў Беларусі. А Юры Дземідовіч пры запісе сваёй песьні не наважыўся засьпяваць пра “чароўнага трусіка”, пакінуўшы ў прыпеве слова “кролік”. “Зусім не ляжыць у мяне душа да гэтага “трусіка”, не звыкся я да гэтага слова”, - патлумачыў 13-гадовы сьпявак.
Арганізатары праекту засталіся цалкам задаволенымі яго вынікамі. “Праект нават пераўзыйшоў нашы чаканьні, - кажа рэдактар парталу “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін. – Выканаўцы настолькі па-творчаму падыйшлі да справы, што стварылі ня проста беларускія вэрсіі сваіх старых песень, а абсалютна новыя непаўторныя ды арыгінальныя творы”. “Адбылося галоўнае – расейскамоўныя творцы пагрузіліся ў беларускі сьвет, а гэта сьведчыць пра безумоўную пэрспектыўнасьць нашай культуры”, - зазначыла каардынатар кампаніі “Будзьма” Алена Макоўская.
Прэзэнтацыя праекту “Тузін. Перазагрузка” адбудзецца на радыё Рацыя (98,1 FM у Беластоку і Заходняй Беларусі, он-лайн www.racyja.com) у цыкле праграмаў ад 24 жніўня ў 10.45 і 18.45.
Песьні з праекту прагучаць і на радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце) у межах праграмы “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне).
Прэм’ера песень у сеціве – ад 31 жніўня штодня на старонках парталаў http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/
Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам.
Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:
Інтэрнэт-партал TUT.BY
Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by
Першая беларуская газэта – “Наша Ніва” (www.nn.by)
Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя www.racyja.com (98,1 FM у Гародні і Беластоку)
Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)
Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar www.unistar.by (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).