У Мiнску зноў пануе стыхiя, Новае дасягненне Марконi i неверагодная знаходка Дусёнка.

Источник материала:  

Пра што яшчэ пiсала "Звязда"
ў 30-ых гадах мiнулага стагоддзя?

17 жнiўня 1937 года.

"Учора ў Менску прайшоў вялiкi лiвень. Лiўнем затоплен рад паўпадвальных кватэр горада. У прыватнасцi былi затоплены чатыры паўпадвальныя кватэры дома №9 i адна кватэра ў доме №11 па Нямiгскаму завулку. (...) Для выкачвання вады з кватэр прыбыла пажарная каманда. 4 сям'i пераселены з затопленых кватэр."

"Прага, 16 жнiўня (БЕЛТА). Згодна паведамлення газет, на выстаўцы ў Дусельдорфе паказаны новыя "апошнiя дасягненнi германскай навукi" ў галiне сурагатаў. Мiж iншым, на выстаўцы дэманструецца масла i мыла з вугалю".

18 жнiўня 1937 года.

"Нядаўна брыгадзiр калгаса "Новае жыццё", Ганчанскага сельсавета, Клiчаўскага раёна, Фама Харлап па дарозе ў Ганчанскую краму згубiў кiсет з 209 рубл., грашыма i вайсковым бiлетам. Па дарозе iшлi пiонеры Корбут Мiхаiл i Муселька Мiхаiл, якiя i знайшлi гэты кiсет. Пiонеры дагналi Харлапа i вярнулi яму яго згубу."

20 жнiўня 1932 года.

"Лёндан,18. Як паведамляе мiланскi карэспандэнт "Таймс", Марконi вынайшаў спосаб сувязi па бяздротавым тэлеграфу па кароткахвалевай сыстэме. Ужываючы невялiкi апарат з партатыўным рэфлектарам, Марконi з'вязаўся з Рыму з Сардынiяй на адлегласьцi каля 170 мiль па хвалi ў 57 сант., што да гэтага часу прызнавалася немагчымым з прычыны крывiзны земнай кулi."

21 жнiўня 1935 года.

"Дзяржаўнае выдавецтва БССР выдае на яўрэйскай мове творы класiкаў сусветнай лiтаратуры. Ужо вышлi з друку на яўрэйскай мове "Юлi Цэзар", "Гамлет", i "Ромео i Джульета" Шэкспiра. Знаходзiцца ў друку "Отэлло" Шэкспiра."

21 жнiўня 1937 года.

"У Камарынскiм раёне мясцовы жыхар Фама Дусёнок знайшоў на глыбiнi метра вялiкi камень, маючы аплаўленыя бакi i пакрыты жалезнай коркай. Аб гэтай знаходцы даведалiся працуючыя ў раёне супрацоўнiкi геалагiчнай экспедыцыi Акадэмii Навук БССР. Яны ўстанавiлi, што гэты камень з'яўляецца метэарытам, час падзення якога пакуль цяжка вызначыць".

Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ.

 

 

←Выставка живописи "Эхо дрезденской Академии" пройдет в галерее "Университет культуры"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика