Арлоў напісаў новую кнігу

Источник материала:  
18.08.2009 18:42 — Новости Культуры
Зборнік вершаў "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" пабачыў свет днямі ў серыі "Кнігарня "Наша Ніва".

- Гэтыя вершы цалкам новыя. Яны не друкаваліся раней ні ў якіх кніжках. А некаторыя нідзе зусім не друкаваліся,  кажа пісьменнік. - Асаблівасць зборніка яшчэ ў тым, што ў яго ўвайшлі як верлібры, так і вершы рыфмаваныя.

Гэтая кніжка адразу рыхтавалася як "Выспа Полацк". Але потым прыйшла новая назва. А папярэднюю Уладзімір Арлоў вырашыў пакінуць да наступнай кнігі.

 Новую кнігу прозы, калі дасць Бог, можна чакаць у наступным годзе. Можа, яна і будзе называцца "Выспа Полацк".

* * *

З папярэднім паэтычным зборнікам "Паром праз "Ла-Манш" Уладзімір Арлоў будзе прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды". Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. З 46 еўрапейскіх краін былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Імя пераможцы стане вядомым падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Гданьску ў наступным годзе.



←Выставка графики современников М.Богдановича откроется в Минске 26 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика