Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

Источник материала:  

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»Зладжана і хуткімі тэмпамі сёлета ідзе корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемствах. Пра гэта гавораць і лічбы. Сенажу нарыхтавана 82244 тоны, сена — 7268 тон. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы маецца 13,6 цэнтнера кармавых адзінак, а гэта на дзве кармавыя адзінкі больш, чым у мінулым годзе.
Не выключэннем з’яўляецца і ААТ “Даватарскі”. У гаспадарцы ўжо нарыхтавалі 1071 тону сена і 13528 тон сенажу. 18 ліпеня тэхніка сельгаспрадпрыемства была сканцэнтравана ва ўрочышчы Вілы за вёскай Алашкі. На 80-гектарным полі працавалі касілкі. Трактар з граблямі зграбаў у валкі скошаную канюшыну. Здрабненнем займаліся два комплексы КВК-800. “Зялёнку” адвозілі чатыры адзінкі тэхнікі ў сянажную траншэю на комплекс “Жукоўшчына”.
Даведацца, як ідуць работы, у поле да механізатараў прыехалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака і яго першы намеснік Сяргей Струй. У кіраўніцтва раёна заўсёды ў полі зроку ход сельскагаспадарчых работ. Мясцовая ўлада зацікаўлена тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца аграрыі, якія пытанні хвалююць вяскоўцаў. Таму і ўвесь цыкл сельскагаспадарчых работ, ад пасяўной кампаніі і да жніва, у раёне праходзіць зладжана, эфектыўна і ў аптымальныя тэрміны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі» Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі» Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

Comments are closed.

Яндекс.Метрика