11-12 ліпеня «Александрыя збірае сяброў»
Галоўныя мерапрыемствы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11-12 ліпеня
«Свята цырка» — работа цырка-шапіто, эстрадна-цыркавыя паказы і шоу розных цыркавых жанраў (11 ліпеня — з 16.00 да 17.00, з 18.30 да 19.30, 12 ліпеня — з 11.00 да 12.00).
Работа экспазіцыі «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, і экспазіцыі савецкага плаката, прысвечанага працаўнікам вёскі (11 ліпеня з 14.00 да 21.00).
11 ліпеня
Малая канцэртная пляцоўка:
14.30-15.30 — дзіцячая дыскатэка «Святочны дэнс» з удзелам дзіцячых творчых калектываў Магілёўскай вобласці,
15.30-16.15 — выступленне вакальнага ансамбля «Весялуха» Магілёўскай абласной філармоніі з праграмай «Сапраўдныя беларусы»,
17.00-17.30 — цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле».
Галоўная канцэртная пляцоўка:
21.30-23.00 — гала-канцэрт «Мая Александрыя»,
23.00-23.05 — святочны феерверк.
12 ліпеня
Малая канцэртная пляцоўка:
00.00-3.00 — маладзёжная дыскатэка,
13.00-14.00 — канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Медуніца» з праграмай «Купалле — водар медунічны».
Галоўная канцэртная пляцоўка:
11.00-13.00 — урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».