Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з нагоды 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У жыцці кожнай дзяржавы, кожнага народа ёсць асабліва ўрачысты і святочны дзень, які аб’ядноўвае людзей любога ўзросту, нацыянальнаці, веравызнання. Для нас, беларусаў, — гэта Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Лёсавызначальным для Шаркаўшчыны з’яўляецца 1 ліпеня 1944 года — дата вызвалення раёна ад фашысцкіх акупантаў. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці нашым землякам, якія загінулі на палях бітваў, якія абаранялі свабоду роднага краю ў партызанскіх атрадах. Ля брацкіх магіл мы ўшаноўваем памяць воінаў Чырвонай Арміі, якіх аддалі сваё жыццё за шаркаўчынскую зямлю і пахаваныя тут. Асаблівыя словы ўдзячнасці накіроўваем пакаленню часоў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.
Кожны з нас ушаноўвае набыткі ветэранаў, абаронцаў Беларусі. Шаркаўчане дастойна працягваюць лепшыя традыцыі дзядоў і бацькоў, самааддана шчыруюць у розных галінах народнай гаспадаркі, праслаўляючы стваральнай працай, гасціннасцю і добразычлівасцю сваю малую Радзіму.
Дарагія сябры! Сёння мы ўсе нясём адказнасць за тое, каб наша краіна была моцнай і квітнеючай, каб людзі жылі камфортна, добра і бяспечна. Таму важна чуць і паважаць адзін аднаго, імкнуцца да ўзаемаразумення. У гэтыя святочныя дні прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай заўсёды над вамі будзе чыстае неба, спакой у сэрцах і дабрабыт у дамах.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец.