Абмежаванні на фоне COVID-19 прывялі да росту выпадкаў цяжкай дэпрэсіі сярод насельніцтва
Абмежавані, уведзеныя на фоне каранавіруса, прывялі да прыкметнага росту колькасці выпадкаў цяжкай дэпрэсіі сярод насельніцтва, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на прафесара клінічнай псіхалогіі ў Прыватнай вышэйшай школе Гетынгена (PFH) Юсефа Шыбана.
Рэзультаты анлайн-апытання, праведзенага PFH сумесна з універсітэтам Рэгенсбурга, нарвежскім Універсітэтам прыкладных навук і Карлтанскім універсітэтам у Атаве, паказалі, што асабліва моцна пацярпела з-за дэпрэсіі моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.
Для апытання даследчыкі выкарыстоўвалі так званую ISR-анкету — інструмент, які дазваляе ўстанавіць сімптомы псіхічных расстройстваў. Паводле слоў Юсефа Шыбана, чакалася, што доля выпадкаў цяжкай дэпрэсіі сярод насельніцтва не перавысіць адзін працэнт, аднак высветлілася, што гэты паказчык дасягае пяці працэнтаў.
Эксперты занепакоены ростам колькасці выпадкаў цяжкай дэпрэсіі, асабліва ўлічваючы той факт, што недахоп псіхатэрапеўтаў адчуваўся і да пандэміі. Паводле слоў Юсефа Шыбана, ёсць прыкметы таго, што псіхічныя наступствы ад каранцінных мер будуць адчувацца працяглы час.
Вучоныя плануюць правесці параўнальны аналіз сітуацыі ў розных федэральных землях Германіі, а таксама паміж ФРГ, Нарвегіяй і Канадай.