У Расіі расце колькасць выпадкаў COVID-19, за суткі іх 10,5 тысячы
06.05.2020 11:20
—
Новости о Коронавирусе

Санкт-Пецярбург, 5 траўня 2020-га / Reuters
У Расіі працягвае расці колькасць выпадкаў COVID-19, за суткі іх 10,5 тысячы (+457). Агульная колькасць складае амаль 166 тысяч, паведамляе стопкоронавирус.рф. У Маскве зафіксавана 5858 новых выпадкаў заражэння, у Маскоўскай вобласці — 829. Паправіліся за суткі 1462 чалавекі, агулам — 21,3 тысячы.
У Расіі ўжо памерлі 1537 чалавек, за апошнія суткі дадаліся 86 ахвяр.
Расіяне правялі толькі за дзень больш за 173 тысячы тэстаў, агулам іх ужо 4,6 млн.