«Мафія прачынаецца». Паслухайце беларускіх музыкантаў, якія атрымалі за сваю песню 1500 рублёў

Источник материала:  

Песня «Мафія», якую стварыў мінскі гурт PyLai на аднайменны верш Віктара Жыбуля, стала лепшай на конкурсе «Вяртанне-6». Мэта праекта — пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта.

Відэа: TuzinFM

Пераможцы атрымалі галоўны прыз — 1500 беларускіх рублёў на рэалізацыю сваіх творчых задумаў.

Таксама ў фінал конкурсу, які ладзілі фонд «Вяртанне» і партал TuzinFM, увайшлі гомельскі гурт «Юность» (песня на верш Віталя Рыжкова «Вяртайся»),

Відэа: TuzinFM

выканаўца Марыя Чапрасава з Барысава (песня на верш Антона Рудака «Горад вёсак»),

Відэа: TuzinFM

а таксама Валерыя Суравіцкая з праекту LEAR — выканаўца песні «Планета знасіла сваю арбіту» на верш Віталя Рыжкова.

Відэа: TuzinFM

У журы конкурсу ўвайшлі спявачка Руся, паэт Андрэй Хадановіч, музыка Алег Хаменка, саўндпрадзюсары Барыс Календа і Павел Сініла, дызайнерка Наста Шастак ды арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.

Смотрите также

←В Беларуси зарегистрировано 17 489 человек с положительным анализом на COVID-19

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика