Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі

Источник материала:  

Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку БільдзюгіПытанням добраўпарадкавання гарадскога пасёлка, сельскіх населеных пунктаў удзяляецца значная ўвага з боку мясцовай улады, кіраўніцтва прадпрыемстваў арганізацый і ўстаноў, а таксама з боку насельніцтва. Асабліва гэта актуальна ў вясенні перыяд.
Жыхары аграгарадка Більдзюгі, адміністрацыя сельвыканкама, кіраўніцтва, спецыялісты і работнікі ААТ “Жвіранка”, аб’яднаўшы свае намаганні, навялі належны парадак на могілках цэнтральнай сядзібы гаспадаркі.
— Кожную вясну насельніцтва нашага аграгарадка, чые родныя і блізкія людзі знайшлі вечны спачын на гэтых могілках, займаецца ўборкай месцаў пахавання, — паведаміла нам мясцовая жыхарка Валянціна Гіляраўна Драба. — А сёлета мы вырашылі больш маштабна заняцца навядзеннем парадку на мясцовым пагосце. На гэту справу адгукнуліся амаль 50 чалавек, якія на працягу тыдня калектыўна прыходзілі са сваім уласным інвентаром і наводзілі парадак на могілках. Не засталося ў баку ад гэтай справы і сельгаспрадпрыемства “Жвіранка”. Яго кіраўнік Пётр Спірыдонавіч Ананька і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Зінта Мікалаеўна Валюшкіна выдзелілі тэхніку і групу работнікаў з бензапіламі. Да агульнай справы далучыўся і сельвыканкам. Адны людзі зразалі непатрэбнае кустоўе, другія зграбалі траву і леташняе лісце, іншыя выносілі сабранае смецце ў трактарны прычэп.
Сярод жыхароў быў арганізаваны збор грашовых сродкаў, якія з дапамогай сельсавета накіравалі на аплату працы спецыялістаў з Наваполацка. Спецыялізаваная брыгада альпіністаў з гэтага горада займалася выдаленнем вялікіх аварыйных дрэў з тэрыторыі могілак.
Толькі ў сумеснай працы дасягаюцца мэты, якія ставяцца перад сабой. Агульная работа, праведзеная па добраўпарадкаванні могілак у Більдзюгах, з’яўляецца яскравым таму доказам.
Сяргей РАЙЧОНАК.Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі

Comments are closed.

Яндекс.Метрика