Раённы дыстанцыйны конкурс “Мая Радзіма – Беларусь”
Шаркаўшчынскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі” у рамках Года малой радзімы з мэтай далучэння падлеткаў і моладзі да вывучэння геаграфіі і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны праводзіць раённы дыстанцыйны конкурс “Мая Радзіма – Беларусь”.
Ён пройдзе ў некалькі этапаў (кожны этап з’яўялецца самастойным конкурсам):
1 — этап “Па старонкам падручніка па геаграфіі Беларусі” – 25 красавіка 2020 года (пачатак у 10.00);
2 — этап “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” – 7 мая 2020 года (пачатак у 14.00);
3 – этап “Беларусь: ад Полацка да Мінска” – 16 мая 2020 года (пачатак у 10.00)
4 – этап “Беларусь: ХХ стагоддзе” – 23 мая 2020 года (пачатак у 10.00)
* магчыма, што час правядзення будзе зменены, аб чым дадткова ўсе зацікаўленныя будуць прінфармаваны.
У Конкурсе прымуць удзел навучэнцы устаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна, якія могуць быць аб’яднаны ў каманды да 6 чалавек (узрост – ад 14 да 17 гадоў). Ад адной установы адукацыі могуць удзельнічаць некалькі каманд.
Пераможцы вызначаюцца па агульнай колькасці балаў у кожным этапе конкурса. Пераможцы і прызеры ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені. Таксама будзе падведзены агульны вынік конкурсу. Пераможцы і прызеры будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені. Пераможцы – памятным прызам.
Падрыхтавала Алена АНАНІЧ.