Расклад багаслужэнняў у Горацкай каталіцкай парафіі з нагоды Вялікодных святаў
Вялікі чацвер, 9 красавіка, Імша Вячэры Пана — 19.00
Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры. У гэты дзень мы таксама закліканы памаліцца за ўсіх святароў.
Вялікая пятніца Мукі Пана, Літургія Мукі Пана — 19.00
Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.
Вялікая субота Пасхальная Вігілія Пасхальная Вігілія — 21.00
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Нядзеля Уваскрасення Пана — святая Імша ў 8.00 і 16.00
Магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння ёсць заўсёды за 30 хвілін перад Імшой. У чацвер, пятніцу, а таксама суботу касцёл будзе адчынены ад 10.00 і будзе магчымасць прыступіць да споведзі.
Ксёндз Андрэй