ААТ «Агратэхсэрвіс»: сяўба на першых гектарах

Источник материала:  
ААТ «Агратэхсэрвіс»: сяўба на першых гектарах

Механізатар Валерый Фёдараў

У апошнія дні сакавіка, калі сонечныя промні пачалі праграваць зямлю, аграрыі нашага раёна дружна прыступілі да вясенне-палявых работ. Шырокім фронтам у сельгаспрадпрыемствах праводзіцца ворыва, падрыхтоўка глебы пад сяўбу яравых культур, уносяцца арганічныя ўгнаенні і мінеральныя ўдабрэнні. Пачатак вясенне-палявым работам пакладзены.
31 сакавіка давялося пабываць на палетках ААТ “Агратэхсэрвіс”. У гаспадарцы як след падрыхтаваліся да вясенняй пасяўной кампаніі. За зіму адрамантавалі тэхніку, глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, каб вясной, як толькі дазволіць надвор’е, без прамаруджвання вывесці тэхніку ў поле. У той дзень трактары працавалі на 80-гектарным полі каля аграгарадка Вялікае Сяло.
— Сяўбу мы пачалі 27 сакавіка, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Леанід Зубовіч. — На сённяшні дзень задзейнічаны дзве сеялкі — 12-метровая “Амазон” і СЗТ-5,4. Па меры пашырэння аб’ёмаў сяўбы будуць яшчэ дадаткова задзейнічаны пасяўныя агрэгаты АПП-6А, АПП-6Д і “Лемкен”. У цэлым па гаспадарцы запланавана пасеяць яравыя зерневыя на плошчы 2179 гектараў, а гэта вельмі значны аб’ём. Надвор’е ўносіць свае карэктывы ў працэс правядзення пасяўной кампаніі, рэдкія сонечныя дні змяняюцца халоднымі і пахмурнымі, перыядычна ідуць ападкі ў выглядзе снегу. Спадзяёмся, што хутка распагодзіцца і мы на поўную моц распачнём палявыя работы. Цяпер жа праводзім веснавое ворыва, займаемся ўнясеннем арганічных угнаенняў, падкармілі КАСам азімыя культуры, а яны, дарэчы, перазімавалі вельмі добра, што ў поўнай меры дае надзею на атрыманне багатага ўраджаю восенню. Цяпер сеем півавараны ячмень гатунку “Зубр”. Насенне гэта элітнае. Складанасцей, канечне ж, хапае, але мы стараемся іх пераадольваць агульнымі намаганнямі.
Сяргей РАЙЧОНАК.ААТ «Агратэхсэрвіс»: сяўба на першых гектарах ААТ «Агратэхсэрвіс»: сяўба на першых гектарах ААТ «Агратэхсэрвіс»: сяўба на першых гектарах

Comments are closed.

Яндекс.Метрика