У Брэсце злодзеі палюбілі аўтамабілі БМВ
14.04.2012 16:38
—
Новости Авто
У Брэсце злодзеі палюбілі аўтамабілі БМВ
ЕўрарадыёЗа красавік зламыснікі знялі дэталі з 11 аўтамабіляў гэтай маркі. Сярод пацярпелых два кіраўнікі фірм і нават супрацоўнік органаў МУС.
У ноч з 11 на 12 красавіка з трох “бумераў” у цэнтры горада знялі люстэркі, фары, сістэмы паркоўкі на суму каля 12 мільёнаў рублёў. На суткі раней абабралі БМВ рабочага чыгункі ў цэнтры на суму каля 6 мільёнаў рублёў.
Але найбольш крадзяжоў прыпала на 7 красавіка. Абласны Следчы Камітэт распачаў у гэты дзень 7 крымінальных спраў. Аўтамабілі БМВ абрабавалі ў розных раёнах Брэста. З двух простых мадэляў знялі бамперы; абчысцілі на больш за два мільёны рублёў нават дарагую БМВ Х530, якая стаяла ў двары прыватнага дома.
Нагадаем, што за люты і сакавік у Брэсце былі скрадзеныя два БМВ х530 Jeep.