Мінскія дзяржаўныя стаянкі падаражэлі ў чарговы раз
05.04.2012 19:16
—
Новости Авто
Мінскія дзяржаўныя стаянкі падаражэлі ў чарговы раз
Наша НіваУ сакавіку тарыф вырас на 47%, а цяпер яшчэ на 9%.
Кошт знаходжання машыны на мінскіх муніцыпальных аўтастаянках вырас у чарговы раз. Яшчэ ў лютым за месяц стаянкі трэба было заплаціць 75 тысяч рублёў, у сакавіку — ужо 110 тысяч рублёў. Цяпер тарыф павялічаны да 120 тысяч рублёў.
Унітарнаму прадпрыемству "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" належыць амаль 100 стаянак, у тым ліку падземная ў гандлёвым цэнтры "Сталіца".
На некаторых з іх дзейнічаюць зніжкі ў 5–20 тысяч рублёў.