У кожным трэцім магілёўскім ДТЗ вінаваты мабільны тэлефон
05.04.2012 09:34
—
Новости Авто
У кожным трэцім магілёўскім ДТЗ вінаваты мабільны тэлефон
Могилевское телевидение 2-й каналДАІ Магілёўскай вобласці ўзялася за мабільныя тэлефоны кіроўцаў, якія грэбуюць забаронай на размовы за рулём. Разам з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на дарогі абласнога цэнтра выйшлі і журналісты "2-га канала", якія налічылі за адну гадзіну шасцёх такіх парушальнікаў. Траціну магілёўскіх механічных ДТЗ праваахоўнікі адносяць на "сумленне" мабільнікаў.