Мосарскі дальнабойшчык аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для картынгістаў, там прайшлі першыя спаборніцтвы

Источник материала:  
13.03.2012 09:01 — Новости Авто

Мосарскі дальнабойшчык аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для картынгістаў, там прайшлі першыя спаборніцтвы

Westki.info
Мосарскі дальнабойшчык аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для картынгістаў, там прайшлі першыя спаборніцтвы
Унікальны выпадак адбыўся ў гісторыі слыннага на Беларусі мястэчка Мосар Глыбоцкага раёна: адзін жыхар паселішча аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для спаборніцтва картынгістаў, іншы жыхар – яго сусед – арганізаваў тыя спаборніцтвы і далёка не мясцовага ўзроўню. Ініцыятыва цалкам заснаваная за энтузіязме мясцовых жыхароў. 
 
Унікальнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што арганізатары спаборніцтваў дзякавалі за спонсарскую дапамогу не глыбоцкаму райвыканкаму, а докшыцкаму, які выдаткаваў пэўныя сродкі на ўзнагароды: дыпломы, кубкі… Гэты чыннік, са словаў суддзі спаборніцтваў Аляксандра Ганчарыка (Мінск), надаў мерапрыемству афіцыйны статус. 

Мосарскі дальнабойшчык аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для картынгістаў, там прайшлі першыя спаборніцтвы
 
Першапачаткова мерапрыемства павінна было адбыцца 7 сакавіка, але з-за ўмоваў надвор'я – слізгатня на трасе, адсутнасць снегу – прыйшлося перанесці на 9 сакавіка. Пры гэтым трасу спаборніцтваў прыйшлося доўга прасаваць трактарам, ссоўваць з палёў снег на тыя месцы трасы, дзе ён ужо зтаяў. Вось гэтую работу як раз і зрабіў жыхар Мосара Андрэй Якімовіч на бульбяным полі Валянціна Мурзіча, які, таксама прыняў чынны ўдзел ва ўпарадкаванні трасы.

Мосарскі дальнабойшчык аддаў сваё бульбяное поле пад трасу для картынгістаў, там прайшлі першыя спаборніцтвы
Андрэй Якімовіч (Мосар), вадзіцель "дальнабойшчык", арганізатар спаборніцтваў "Мосар-2012"

На спаборніцтвы прыехалі юныя картынгісты з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Полацка, Лепеля, Докшыцаў, і, ці не самае галоўнае, з самога Мосара. Дарэчы, Аляксей Якімовіч, КМС, сын арганізатара спаборніцтваў, стаў пераможцам у класе Н-270, а Аня Пачопка, таксама з Мосара, атрымала кубак “За волю да перамогі”. 
←Магілёўскія ўлады разглядаюць дарожныя пытанні дзеля забеспячэння бяспекі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика