Смаргонская міліцыя раскрыла шэраг аўтамабільных крадзяжоў
30.01.2012 10:33
—
Новости Авто
Смаргонская міліцыя раскрыла шэраг аўтамабільных крадзяжоў
Міліцыя раскрыла шэраг крадзяжоў з аўтамабіляў, якія адбыліся ў райцэнтры ад лістапада 2011 года да студзеня 2012-га. Райаддзел следчага камітэта 26 студзеня ўзбудзіў шэсць крымінальных спраў у адносінах да 19-гадовага смаргонца, які падазраецца ў здзяйсненні гэтых злачынстваў.
Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама паведамляе: справы ўзбуджаныя па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Крадзеж, здзейснены паўторна”.
Затрыманаму хлопцу ставяць у віну крадзеж шліфмашынкі “Bosh” з незамкнёнай машыны “Мерседэс-Бэнц” на вуліцы Савецкай. Злачынства адбылося ў сярэдзіне лістапада.
У гэты ж час з аўтамабіля “Івека-3510”, які стаяў на стаянцы каля магазіна на вуліцы Камсамольскай, зніклі чатыры скрыні з гідраўлічнымі цыліндрамі счаплення да машыны ВАЗ-2121. “Івека” таксама была незамкнёная.
Напрыканцы лістапада гаспадар “Фольксвагена-Транспарцёр” не знайшоў у сваёй машыне на вуліцы Сінкевіча паляўнічы нож у чахле і 50 тысяч рублёў.
У чацверты раз на свой промысел зламыснік выйшаў у пачатку снежня. Аўтамабільны тэлевізійны прыёмнік быў украдзены на вуліцы Якуб Коласа з машыны “Фіят-Дуката”.
Яшчэ два крадзяжы былі здзейсненыя ўжо ў новым годзе ў пачатку студзеня. На вуліцы Трактарнай з аўтамашыны “Вольва” знік DVD-прайгравальнік “Sopale” разам з зарадным прыстасаваннем, пультам дыстанцыйнага кіравання і DVD-дыскам.
Таксама з “Вольвы” на вуліцы Якуба Коласа ў гэтым жа месяцы злачынца ўкраў партатыўны аўтамабільны тэлевізар, а з машыны, што стаяла побач, быў украдзены аўтатэлевізар “Super”.
Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра ў інтэрв’ю нашаму выданню пракаментаваў гэту гісторыю з аўтамабільнымі крадзяжамі:
– Нягледзячы на тое, што быў здзейснены цэлы шэраг падобных злачынстваў, злодзей – не прафесіянал. Краў рэчы з машын, якія былі незамкнёныя на ключ. Браў усё, што пад руку пападзецца.
Па словах Мікалая Кіндры, на раскрыццё злачынстваў спатрэбіўся пэўны час, таму што раскрыць іх цяжка, калі няма сведкаў, а злодзей не пакідае на месцы здарэння слядоў.