У Ляхавічах шукаюць вадзіцеля, які збіў пешахода
26.01.2012 12:55
—
Новости Авто
У Ляхавічах шукаюць вадзіцеля, які збіў пешахода
Ляхавіцкі веснікУ вытворчасці следчай групы Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца матэрыялы крымінальнай справы, узбуджанай 31.12.2011 года па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК РБ у адносінах неўстаноўленага вадзіцеля, які кіраваў неўстаноўленым транспартным сродкам 31 снежня 2011 года ў перыяд з 19 гадзін 20 мінут да 20 гадзін 10 мінут і, рухаючыся па аўтадарозе Рачканы - Пашкоўцы ў накірунку в. Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна, на 5 км вышэйуказанай дарогі здзейсніў наезд на жыхара в. Пашкоўцы, пасля чаго ўцёк з месца дарожна-транспартнага здарэння.
У выніку ДТЗ пешаходу былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы ДТЗ.
Просьба да відавочцаў данага ДТЗ, а таксама асоб, якія валодаюць інфармацыяй аб транспартным здарэнні і вадзіцелі, што ўчыніў ДТЗ, аказаць дапамогу следству і паведаміць гэту інфармацыю па тэлефонах: 2-11-87, 2-17-48, 2-11-70 або 102.