На Брэсцкай трасе лоб у лоб сутыкнуліся дзве іншамаркі, адна з іх перакулілася

Источник материала:  
14.12.2011 18:01 — Новости Авто

На Брэсцкай трасе лоб у лоб сутыкнуліся дзве іншамаркі, адна з іх перакулілася

СТВ
У Дзяржынскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся дзве іншамаркі, ад моцнага удару адна з машын перакулілася. Абодва кіроўцы ў лякарні.

Туман, слізкае пакрыццё, высокая хуткасць і неабачлівасць маглі справакаваць буйную аварыю ў Дзяржынскім раёне. На Брэсцкай трасе раніцай сутыкнуліся дзве іншамаркі.

Па невядомых прычынах, 47-гадовы кіроўца "Рэно", жыхар Гродзеншчыны, выехаў на сустрэчную. І ад моцнага удару адна з машын перакулілася. На шчасце, абыйшлося без ахвяраў.
 
Абодва кіроўцы ў лякарні, адзін з іх – у цяжкім стане.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Яндекс.Метрика