Бігосаўскі аўтапераход перагружаны

Источник материала:  
13.12.2011 17:06 — Новости Авто

Бігосаўскі аўтапераход перагружаны

Дзвінская праўда
Вялікагрузныя фуры ў чаканні сваёй чаргі для перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Латвіяй выстрайваюцца на аўтамагістралі на кіламетры.

І чым бліжэй да Калядных і Навагодніх святаў, тым ля аўтапераходу "Грыгароўшчына" транспартных сродкаў збіраецца ўсё больш. Заканчваецца год, а з ім - кантракты, дагаворы паставак.

-Гэты перыяд традыцыйна самы напружаны для занятых на аўтапераходзе мытнікаў, - зазначае начальнік Верхнядзвінскага мытнага паста У.Ч. Пальчэх. - У лістападзе сярэднесутачны пропуск склаў 605 адзінак.

Пункт "Грагароўшчына" займае чацвёртае месца па нагрузцы на супрацоўніка сярод рэспубліканскіх ПМА. Ёсць усе падставы меркаваць, што сітуацыя з перагрузам аўтапераходу хутка зменіцца. Зараз вядзецца яго рэканструкцыя, у выніку павялічыцца прапускная здольнасць, больш камфортнымі стануць умовы работы для мытнікаў і, адпаведна, умовы перасячэння мяжы для ўсіх падкантрольных асоб. Нягледзячы на тое, што транспарт транзітны, праводзяцца выбарачныя мытныя праверкі. А вось парожнія машыны, якія выязджаюць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, належаць абавязковаму догляду. Ідуць яны неапламбіраванымі, таму нярэдка выкарыстоўваюцца для перавозкі кантрабандных грузаў, як правіла, цыгарэт. За 11 месяцаў бягучага года было канфіскавана тытунёвых вырабаў на суму 1 мільярд 747 мільёнаў рублёў.
 
←Брест "зачищают" от неправильно припаркованных автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика