Сярод парушальнікаў правілаў перавозкі дзяцей у Гомелі разыграюць дзіцячыя аўтакрэслы
27.10.2011 08:47
—
Новости Авто
Сярод парушальнікаў правілаў перавозкі дзяцей у Гомелі разыграюць дзіцячыя аўтакрэслы
Телерадиокомпания "Гомель"Сярод парушальнікаў правілаў перавозкі дзяцей у Гомелі разыграюць дзіцячыя аўтакрэслы. Такую акцыю праводзіць абласная ДАІ ў межах аперацыі "Дзіця - галоўны пасажыр". Пільная ўвага супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі будзе прыкаваная менавіта да машын, у якіх едуць дзеці. Калі бацькі парушаюць правілы перавозкі малых, ім будзе прапанавана запоўніць анкету, якая ў лістападзе возьме ўдзел у розыгрышы адмысловага прыставання, пакліканага забяспечыць бяспеку дзецям у аўто.
Сёлета за дзевяць месяцаў у Гомельскай вобласці адбылося 56 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзетак. Амаль у палове з іх пацярпелі дзеці-пасажыры.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.