У Польшчы дапушчальную хуткасць паднялі ды 140 км/г

Источник материала:  
27.12.2010 16:57 — Новости Авто
31 снежня абмежаванне хуткасці ў Польшчы будзе паднятае на дарогах найвышэйшай катэгорыі на 10 км/г.

Матацыклы, грузавыя і легкавыя аўтамабілі змогуць ездзіць па шашы з хуткасцю 140 км/г, а 120 км/г — па двухпалосных дарогах. На астатніх дарогах абмежаванне павялічваецца да 100 км/г. У іншых краінах ЕС хуткасць на шашы абмежаваная да 120–130 км/г. Польшча знаходзіцца на адным з апошніх месцаў сярод краінаў ЕС па даўжыні аўтамабільных дарог, але на адным з першых — па колькасці загінулых у выніку ДТЗ. У 2008 годзе ў выніку ДТЗ у ЕС загінула 78 чалавек на 1 млн жыхароў. У Польшчы гэты паказчык склаў 143 чалавекі на 1 млн. У сумнай статыстыцы Польшча нязначна саступае толькі Літве.

Падзяліцца навіной: 
m.wyborcza.biz
←Подземная дорожная разметка появится в городах Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика