За 12 гадоў у выніку ДТЗ у Беларусі страчана насельніцтва сярэдняга райцэнтра
Пра гэта сведчыць статыстыка ўпраўлення ДАІ МУС.
Як паведаміў на
Штодня ДАІ выдае больш за 1.000 вадзіцельскіх пасведчанняў, пярвічную рэгістрацыю праходзяць больш за 1.500 аўтамабіляў. Калі па выніках 2000 года асабісты аўтапарк налічваў амаль 1,5 млн. аўтамабіляў,
то па выніках 2009 года — 2,5 млн. І рост працягваецца:за 10 месяцаў 2010 года зарэгістравана больш аўтамабіляў, чым за такі ж перыяд 2009 года, адзначыў намеснік начальніка УДАІ МУС.
Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, за 10 месяцаў 2010 года ў краіне было ўчынена 86.474 ДТЗ з матэрыяльным уронам. У 4.986 з іх пацярпелі людзі (на 8,5% менш, чым за 10 месяцаў 2009 года); 924 чалавекі загінулі (на 11,2% менш), 5.396 — атрымалі раненні (на 8,3% менш). У 457 ДТЗ пацярпелі дзеці, 28 — загінулі (на 30% менш), 452 — былі параненыя (на 16,3% менш).
Па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, учынена 719 ДТЗ (на 20,3% менш), у якіх 167 чалавек загінулі (на 18,9% менш) і 846 — былі параненыя (на 22% менш).
Па віне вадзіцеляў усіх транспартных сродкаў учынена 3.941 ДТЗ, у якіх загінулі 672 чалавекі і 4.563 — былі параненыя. Па віне пешаходаў — 840 ДТЗ; 215 чалавек загінулі і 642 — былі паранены.
Максім Падбярозкін звярнуў увагу на тое, што
БелаПАН