Марка «Пантыяк» ліквідуецца
За 84 гады марка прайшла тыповы для амерыканскага аўтамабільнага брэнду шлях, засвяціўшыся і ў вытворчасці магутных спартовых машын, і ў
Амерыканская аўтамабільная марка Pontiac, якая належала карпарацыі General Motors, сышла ў гісторыю. Як паведамляе Bloomberg Businessweek, 31 кастрычніка 2010 паміж аўтавытворцам і дылерамі маркі скончыліся дылерскія кантракты.
Пра рашэнне закрыць брэнд, які праіснаваў у складзе General Motors больш за 80 гадоў, аўтагігант абвясціў у 2009. Акрамя Pontiac, што не вытрымаў змены густаў кіроўцаў і няўдалай карпаратыўнай стратэгіі канцэрна, у выніку банкруцтва General Motors таксама давялося ліквідаваць маркі Saturn і Hummer. Шведскую марку Saab удалося прадаць кампаніі Spyker. У той жа час Ford вырашыў ліквідаваць «прамежкавы» брэнд Mercury, засяродзіўшыся на марках Ford і Lincoln.
gazeta.ru