Кітайцы яшчэ не
заявіў учора на брыфінгу Дзмітрый Корчык, начальнік галоўнага ўпраўлення інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці.
Ён удакладніў, што кітайскім партнёрам паказалі 3 пляцоўкі ў Мінскім раёне і Мінскай вобласці, дзе магчыма арганізаваць вытворчасць легкавых аўтамабіляў, і што цяпер ідзе эканамічны разлік аб’ёмаў капіталаўкладанняў. Цікава,
што вядуцца перамовы з кампаніямі яшчэ з іншых краін,але Дзмітрый Корчык не стаў называць гэтыя кампаніі, спаслаўшыся на сур’ёзнасць працэсу і некаторыя нюансы.
Дарэчы, зараз, па словах Дзмітрыя Аляксандравіча, завяршаюцца ўзгадненні з іранскім бокам умоў па развіцці вытворчасці на ЗАТ «ЮНІСОН» (дзе наладжана зборка аўтамабіляў «Саманд») — з пачатку 2011 года ў гэтага праекта павінна пачацца
Больш пэўнасці ў рэалізацыі сумеснага праекта Мінскага маторнага завода і амерыканскай кампаніі «Новістар»:
— Зараз гэтае супрацоўніцтва актыўна абмяркоўваецца, і мы плануем падпісаць адпаведнае пагадненне наконт стварэння ў Беларусі вытворчасці магутных рухавікоў, больш за 300 к.с. для сельскагаспадарчай тэхнікі, — сказаў Дзмітрый Корчык.
Ён жа расказаў і пра вытворчасць аўтобусаў на Мінскім аўтамабільным заводзе: у перспектыве плануецца павялічыць магутнасці вытворчасці аўтобусаў на МАЗе і выйсці на рынак з больш сучаснымі рухавікамі
Зараз Міністэрства прамысловасці рыхтуецца да Беларускага інвестыцыйнага форуму, які пройдзе ў
Калі казаць пра інвестыцыі ў асноўны капітал, то за апошнія 5 гадоў арганізацыі Мінпрама прыцягнулі ў абнаўленне асноўных сродкаў больш за 2,5 мільярда долараў. За гэты ж самы перыяд знос асноўных фондаў прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці скараціўся з 85% да 69,1%.
Як адзначыў Дзмітрый Корчык, усе перадумовы для выканання планавых паказчыкаў па прыцягненні інвестыцый у 2010 годзе зробленыя, таму ён спадзяецца, што прадпрыемствы выканаюць пастаўленыя перад імі задачы ў гэтай сферы. Таксама ён паведаміў, што Міністэрства прамысловасці мае амбіцыйныя планы і на наступную пяцігодку: ужо падрыхтавана больш за сотню інвестыцыйных праектаў з мэтай павелічэння аб’ёму вытворчасці і выхаду на станоўчае сальда знешняга гандлю.
Павел Бераснёў, Звязда