Абаронцы аўтамабіляў хочуць набыць легальны статус
24.06.2010 13:58
—
Новости Авто
Ініцыятыва "За Аўто" правяла ўстаноўчы сход і неўзабаве падасць дакументы на рэгістрацыю. Атрымаць легальны статус яны хочуць, каб весці афіцыйны дыялог з дзяржавай ад імя аб'яднання, а не асобных людзей, распавёў Еўрарадыё Арцём Шаркоў, абраны кіраўніком арганізацыі.
Арганізацыя будзе абараняць інтарэсы аўтамабілістаў у Беларусі. У адрозненне ад іншых аб'яднанняў аўтамабілістаў, напрыклад спартыўных, "За Аўто" будзе закранаць больш шырокае кола пытанняў.
Шаркоў: "Асноўная задача - гэта абарона інтарэсаў аўтааматараў. Будзем закранаць шырокае кола пытанняў: кошты на бензін, таніроўка, растаможка, паркоўкі, таксама пытанні адукацыйныя і спартыўныя".
На ўстаноўчым сходзе аб'яднання было 14 чалавек, але прыхільнікаў ініцыятывы, кажа Арцём Шаркоў, тысячы. Пра гэта сведчаць апошнія акцыі.